Loading

У экспазіцыі работы, створаныя падчас чэленджа Inctoder (ад англ. ink – туш і october – кастрычнік). Заснаваны амерыканцам Джэйкам Паркерам у 2009 годзе, Inctober стаў вельмі папулярным у свеце. Сэнс чэленджу – кожны дзень у кастрычніку выбіраецца слова ці тэма, і мастакі на гэтай аснове ствараюць палотны. У мінулым годзе ўпершыню прайшоў беларускі Inctober і паводле яго і з’явіліся працы Людмілы Навакоўскай, якія зараз можна пабачыць у Вільні.

«Мне захацелася паўдзельнічаць у чэленджы, таму што спіс слоў быў дастаткова аўтэнтычным, цікавым. Падчас працы я яшчэ і шукала сэнс гэтых словаў не толькі павярхоўны, але і тое, што хаваецца ў глыбіні, да прыкладу, асацыяцыі, якія гэтыя словы выклікаюць не толькі ў беларусаў, але за межамі беларускай мовы», –кажа Людміла Навакоўская.

Сярод карцін на выставе – рэфлексіі мастачкі «Чырвоны», «Вужалка» (дачка Вужынага Караля), «Курыны Бог», «Папараць-кветка», «Кола», «Куфар». Карціны суправаджаюцца анатацыяй, дзе апісваецца месца і сэнс той ці іншай рэчы і вобраза ў культурным кодзе беларусаў.

Comments are closed.