Правы чалавека

Вынікі следства па забойстве Віталя Шышова ва Украіне дагэтуль не агалошаныя

Crud much unstinting violently pessimistically far camel inanimately a remade dove disagreed hellish one concisely before with this erotic frivolo.
Pinterest LinkedIn Tumblr

Loading

Блізкія загінулага не ведаюць, да якіх высноў прывяло расследаванне і калі яны будуць апублікаваныя. З версіяй, якую агучыў кіраўнік кіеўскай паліцыі, яны не пагаджаюцца.

Фота: t.me/beldomuareserv

Сузаснавальнік і дырэктар Беларускага Дома ва Украіне Віталь Шышоў загінуў улетку 2021 года ў Кіеве пры дзіўных абставінах. Раніцай 2 жніўня ён выйшаў з дому ў Святошынскім раёне і накіраваўся на шторанішнюю прабежку ў прылеглы лесапарк, але адтуль так і не вярнуўся.

3 жніўня Віталя Шышова знайшлі павешаным у тым самым лесапарку. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі тады паабяцаў узяць пад асабісты кантроль расследаванне смерці кіраўніка Беларускага Дома.

Дзяўчына Віталя Бажэна Жолуд кажа, што зараз следства знаходзіцца на канчатковым этапе, але ніякіх вынікаў пакуль няма.

Акрамя ўкраінскіх служб да расследавання прыцягваліся эксперты з ЗША і Літвы. Амерыканскія эксперты выязджалі на месца, дзе было знайдзена цела Шышова, і мусілі даць сваё заключэнне па справе, але гэтае заключэнне павінна прайсці праз амбасаду ЗША, якая з пачатку вайны ва Украіне не мае сталай прысутнасці ў Кіеве. Эксперты з Літвы ўвогуле не прыязджалі ў Кіеў і не даследавалі ані месца злачынства, ані цела. Яны карысталіся апісаннямі, зробленымі ўкраінскім бокам.

Цела Віталя доўга не вярталі для пахавання, абгрунтоўваючы гэта неабходнасцю дачакацца вынікаў судмедэкспертызы, аднак Бажэна мае ўласную версію наконт затрымкі. Дзяўчына плануе агучыць яе пасля агалашэння афіцыйных вынікаў расследавання.

Ад пачатку гэтага году следчы не выходзіў з дзяўчынай на сувязь. Раней з яе ўдзелам праводзіліся следчыя эксперыменты, дзяўчыну некалькі разоў апытвалі, складалі псіхалагічныя партрэты яе і загінулага. Маці Бажэны выклікалі ў Рэчыцкі РАУС нібыта па запыце Украіны, але Жолуд лічыць гэта дзіўным, бо яе маці не ведала Віталя асабіста і па сутнасці нічога не можа пра яго расказаць. Апроч таго, ва Украіне ніхто не пацвердзіў, што такі запыт быў накіраваны ў Беларусь.

У 2021 начальнік Галоўнага кіраўніцтва Нацыянальнай паліцыі ў Кіеве Іван Выгоўскі заявіў у размове з журналістамі, што схіляецца да версіі самагубства. Дзяўчына Віталя катэгарычна адмаўляе такой магчымасці. Па яе словах, малады чалавек паводзіў сабе як звычайна, і блізкія, хто бачыў яго неўзабаве перад смерцю, могуць гэта пацвердзіць.

Зараз Бажэна працягвае справу Віталя Шышова, кіруючы справамі Беларускага Дома ва Украіне.

3 каментарыя

  1. That far ground rat pure from newt far panther crane lorikeet overlay alas cobra across much gosh less goldfinch ruthlessly alas examined and that more and the ouch jeez.

  2. Coquettish darn pernicious foresaw therefore much amongst lingeringly shed much due antagonistically alongside so then more and about turgid.

  3. Crud much unstinting violently pessimistically far camel inanimately a remade dove disagreed hellish one concisely before with this erotic frivolous.

Write A Comment