Loading

10 сакавіка ў Польшчы адзначаюць Дзень мужчын. Яго мэта звярнуць увагу на гендарную дыскрымінацыю мужчын і на праблемы няроўнасці полаў.

Лічыцца, што традыцыя святкаваць гэтую дату з’явілася толькі ў 1999 годзе ў Трынідадзе і Табага. Ідэю святкавання адразу ж падтрымалі ў Аўстраліі і Паўночнай Амерыцы. Сёння Дзень мужчын афіцыйны адзначаецца больш як у 60 краінах свету.

Пра тое, ці складана быць мужчынам у сучасным грамадстве, як змяняецца разуменне маскуліннасці і як супрацьстаяць гендарным стэрэатыпам, паразмаўляем з госцем радыё Ўнэт рэдактарам «Белсату» Усеваладам Шлыкавым.

Сцісла ў размове:

  • Чаму мужчыны жывуць менш за жанчын? Тут цэлы шэраг фактараў: алкагалізм, цяжкая праца,
    позні выхад на пенсію. Натуральна, што выхаванне таксама ўплывае на тое, як мужчына разумее
    сябе, як на яго ўплывае соцыум. Мужчыны вельмі цяжка перажываюць крызіс сярэдняга ўзросту і
    калі не атрымоўваецца дасягнуць пастаўленых мэтаў – гэта таксама адбіваецца на здароўі і, як
    вынік, на працягласці жыцця.
  • Постсавецкім мужчынам складана раскрываць сябе. Але гэтая з’ява паступова мінае. Мы жывем у
    эпоху калі на ўсё чакаецца хуткага рашэння. Аднак такія тыктанічныя змены, як змена мыслення,
    ніколі не адбываюцца імгненна.
  • Служба ў войску ў савецкія часы была шанцам вырвацца хаця б кудысьці са сваёй штодзённасці.
    Нават паездка на два гады ў тундру з камарамі ўспрымалася як прыгода. У сучасным свеце
    маладыя людзі могуць ехаць куды хочуць без такіх ахвяраў.
  • Вельмі добра, што жанчыны цяпер болей патрабуюць ад мужчын. Такім чынам для нас ёсць
    дадатковая матывацыя расці і развівацца. Гэта не абавязак, а выключна дадатковая матывацыя.
    Ды і амаль кожны мужчына жадае быць паспяховым. У чым праблема, калі жанчына хоча таго ж?

Поўную размову слухайце ў плэеры ніжэй.

Comments are closed.