Loading

Павялічваюцца рызыкі інтэрвенцыі на тэрыторыю Беларусі. Пра гэта старшыня КДБ Іван Церцель паведаміў  на сустрэчы  з работнікамі МТЗ.   

Па словах Церцеля, сілавыя ведамствы непакоіць стварэнне незаконных узброеных фарміраванняў на тэрыторыі Украіны, Польшчы і Літвы, а таксама ў Чэхіі і некаторых іншых дзяржавах. Яны фінансуюцца за кошт замежных фондаў.

«Некалькі сотняў баевікоў у агульнай складанасці знаходзіцца на тэрыторыі Украіны, каля 80 чалавек – на тэрыторыі Польшчы і каля 60 – на тэрыторыі Літвы. Ва Украіне гэтыя людзі рэальна ўдзельнічаюць у баявых дзеяннях », – заявіў кіраўнік КДБ.

Церцель упэўнены, што яны актыўна рыхтуюцца «да вырашальнай фазы».

«Калі яна можа наступіць? Некаторыя з іх разлічваюць, што гэта будзе лістапад.  Гэта шмат у чым увязваецца са спецыяльнай ваеннай аперацыяй Расіі на тэрыторыі Украіны. Яны разлічваюць, што Расія не зможа аказаць Беларусі садзейнічанне ў рамках саюзніцкіх адносін, пацерпіць паражэнне, вымушана будзе пайсці на ўступкі, і ў гэтых умовах яны змогуць зайсці з тэрыторыі Украіны на тэрыторыю Беларусі прыкладна ў маларыцкім напрамку. Групоўка ў складзе ад 100 да 300 баевікоў з сучасным узбраеннем, паводле іх планаў, павінна будзе захапіць найбліжэйшы населены пункт, пажадана райцэнтр. Затым да іх далучацца найміты з іншых краін.  Паступова, наносячы страты нашым праваахоўнікам, яны будуць прасоўвацца да Мінска», – распавёў ён.

Comments are closed.