Loading

31 сакавіка ў Музеі вольнай Беларусі  мастачка Cemra паказала свае карціны і арт-аб’екты, створаныя за апошнія тры гады ў трох розных краінах − Беларусі, Украіне і Польшчы. 

LAZARET − гэта і містыка, і экспрэсіўная моц, і тэрапія, і балючая сустрэча са сваімі траўмамі: тварам да твару.

Шнары і калецтва, гіганцкі жалобны вэлюм і прывід, што сыходзіць крывёю. Але ў Цемры,  прынамсі, ёсць бінты, каб апрацаваць гэтыя знакі болю і ператварыць іх у рытуальны ўзор. 

«Дзякую гэтай прасторы, дзе мае працы напоўніліся паветрам і святлом. Я дзякую маім сябрам і маёй маме, якая прыехала на адкрыццё выставы. Дзякую кожнаму, хто прыйшоў», − распачала імпрэзу Cemra і прызналася, што гэта першы яе праект, адмыслова да якога быў створаны тэкст, музычнае суправаджэнне і відэа. Спрычыніліся да падзеі дзясяткі, калі не сотні беларусаў Варшавы.

Напрыканцы тыдня Cemra зробіць экскурсію па сваёй персанальнай выставе і падрабязна распавядзе пра кожную з работ. Акрамя таго, у Музеі вольнай Беларусі мастачка прэзентуе калабарацыю з парфюмерам, які стварыў пах вельмі падобны да паху лазарэту. 

Вялікі рэпартаж з адкрыцця выставы LAZARET слухайце ў плэеры ніжэй.

Comments are closed.