Loading

Рышы Сунак афіцыйна стаў прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі пасля аўдыенцыі ў караля Карла  ІІІ. Пра гэта паведамляе BBC.  

Кароль прапанаваў Сунаку сфарміраваць новы ўрад. Ён стаў трэцім прэм’ерам краіны за менш як два месяцы.

Пасля сустрэчы з каралём Сунак накіраваўся на Даўнінг-стрыт, каб выступіць з прамовайСунак падзякаваў пазамінуламу прэм’еру Барысу Джонсану «за яго неверагодныя дасягненні на пасадзе прэм’ер-міністра» і заявіў, што яго папярэдніца Ліз Трас была поўная энтузіязму наконт перамен у краіне. Але, паводле яго слоў, “былі дапушчаны некаторыя памылкі”, якія “не былі вынікам дрэнных намераў, але тым не менш гэта былі памылкі”.

Ён выказаў гатоўнасць выправіць гэтыя памылкі і паабяцаў, што забяспечыць эканамічную стабільнасць, але гэта азначае, што “будуць цяжкія рашэнні”.

Сунак таксама адзначыў, што стаў прэм’ерам у перыяд, калі Вялікабрытанія перажывае глыбокі эканамічны крызіс, наступствы COVID-19 зацягваюцца, а Пуцін уяўляе пагрозу для Украіны

Comments are closed.