Loading

2 кастрычніка ў Варшаве адбыўся велапрабег, сумешчаны з традыцыйнай акцыяй беларусаў ля помніка Мікалаю Каперніку. Нягледзячы на няўдалае надвор’е, удзел у акцыі прынялі каля двух дзясяткаў чалавек. Завяршыўся прабег у Музеі вольнай Беларусі, дзе адбылася прэзентацыя праекта «Палітвязанка», прысвечанага палітзняволеным жанчынам, а ўсе ахвочыя маглі напісаць лісты беларускім палітвязням.

 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

 

Публикация от Радыё Ўнэт (@radiounet)

Адзін з арганізатараў падзеі Вячаслаў Кучук:

«Велапрабег быў прысвечаны гадавіне падзеі, калі герой Беларусі Андрэй Зельцэр забіў аднаго з лукашэнкаўскіх сілавікоў. Апроч таго, якраз у гэты час у Беларусі затрымалі аднаго ўдзельніка, які арганізоўваў велапрабег, і вось у гэты гонар зараз, яе знак таго, што справа беларуская працягваецца да поўнай перамогі над лукашэнкаўскім рэжымам, быў зладжаны прабег ад традыцыйнага месца збору — помніка Каперніку, дзе была невялічкая акцыя і выступалі актывісты — да Музея вольнай Беларусі, дзе па заканчэнні мерапрыемства ўдзельнікі напісалі лісты з віншаваннямі палітвязням Беларусі. Уражанне цалкам добрае. Канешне, хацелася б пабачыць болей удзельнікаў, але з улікам таго, што ішоў дождж, было халодна і ветрана,  добра, што прыйшло столькі людзей. Тым больш, што гэта не была нейкая «круглая» дата, ды і людзі стаміліся, вырашаючы пабытовыя справы. Таму я лічу, што  ўдзельнікаў было багата — і на акцыі ля помніка, і на велапрабегу, і ў Музеі вольнай Беларусі.»

Беларускі вольны спартовец Іван Ханін таксама апынуўся сярод арганізатараў мерапрыемства:

«Звычайна я кожны тыдзень стараюся хадзіць на акцыі беларусаў. Вялікі дзякуй арганізатарцы Марыі: я яе папрасіў, каб зладзілі нешта спартыўнае гэтым днём. Нажаль, вялікую акцыю з перакрыццём горада нам не дазволілі зрабіць польскія ўлады, таму Марыя самастойна арганізавала  гэты маленькі велапрабег. Калі б не надвор’е, то людзей, здаецца, прыйшло б паболей. Аднак мне вельмі спадабалася, як усё прайшло. Неяк так атрымалася,  што 30 верасня, пачынаючы з гэтага года, мы адзначаем Дзень салідарнасці з беларускімі спартоўцамі. Гэтая дата не выпадковая — менавіта ў гэты дзень затрымалі Алену Леўчанка. Мы памятаем той марш, калі мы хадзілі з плакатамі і шмат выказваліся ў яе падтрымку. У гэтым годзе 30 верасня затрымалі майго сябра, Васіля Хамутоўскага, які быў адным з першых беларускіх спартоўцаў, хто выступіў супраць гвалту, і нажаль, гэта будзе крымінальная справа. Мне вельмі спадабался, што людзі сабраліся. Я паездзіў на ровары ўпершыню нават не ведаю за колькі год, мабыць, за дзесяць. Я мог бы і сам правесці нешта, але я займаюся кікбоксінгам і тайскім боксам, гэта ўсё-такі не масавыя віды спорту. Мне здаецца, гэты велапрабег быў вельмі добрай ідэяй, каб сабрацца беларусам у нядзелю і не проста пастаяць каля помніка Каперніку, абмяркоўваючы навіны тыдня, а яшчэ і праехацца па прыгожай Варшаве, якая вельмі камфортная для раварыстаў.» 

Comments are closed.