Loading

Гэтую інфармацыю пацвярджаюць адразу некалькі крыніц «Хрысціянскай візіі».

Улады скасоўваюць дамову бязвыпланага карыстання касцёла з супольнасцю «Рымска-каталіцкая парафія святога Сымона і святой Алены». Адпаведнае апавяшчэнне ўжо атрымалі касцёльныя ўлады. Ад парафіі патрабуюць забраць маёмасць з храма на працягу некалькіх дзён.

Будынак касцёла, пабудаваны ў 1910 годзе на сродкі мецэната Эдварда Вайніловіча, пасля здабыцця Беларуссю незалежнасці не быў перададзены абшчыне, а знаходзіўся ў яе бязвыплатным карыстанні. У 2013 г. храм быў замацаваны за КУП «Мінская спадчына». Менавіта гэтая арганізацыя апавясціла на днях абшчыну вернікаў аб скасаванні дамовы карыстання.

Comments are closed.