Loading

З нагоды нядаўна абвешчанай прапагандысцкімі каналамі амністыі ў Беларусі мы паразмаўлялі з юрыстам НАУ і чальцом Каардынацыйнай Рады Міхасём Кірылюком пра тое, магчымая лі гэтая амністыя для палітвязняў і каго насамрэч яна можа закрануць.

Фота: belarus-nau.org
Фота: belarus-nau.org

Галоўнае:

– Немагчыма выпісваць прысуды на 15-17 гадоў людзям, якія не зрабілі ніякага злачынства, і адначасова з гэтым абвяшчаць амністыю. Такі жэст можа быць спробай гандлю з Захадам.

– Калі выпусціць 2-3 чалавекі на сотню, як гэта было ў мінулым годзе, гэта не вырашыць палітычны крызіс і не здыме напружанасць унутры Беларусі, а калі выпусціць усіх адразу, гэта стане палітычным выбухам і ўзнавіць пратэстную актыўнасць.

– Зараз сітуацыя значна цяжэйшая, чым у 2020 годзе. Еўропа паслядоўна выдвігае патрабаванні для таго, каб былі знятыя санкцыі — зараз ідзе размова аб спыненні вайсковых дзеянняў, так што хутчэй за ўсё, мала што зменіцца, калі выпусціць палітвязняў.

– Калі гаворка ідзе аб сезоннай амністыі, то вядомым палітвязням няма на што разлічваць. Могуць быць выпушчаныя некалькі дзясяткаў людзей, якія не пагражаюць рэжыму Лукашэнкі, як своеасабліва перакручаны жэст міласэрнасці, але не болей.

– Па тым, як улады выконваюць законы, Беларусь займае трэцяе з канца месца, яшчэ менш прытрымліваюцца свайго ж заканадаўства толькі ўлады Камбоджы і Нікарагуа. Яскравы прыклад — апошняя ініцыятыва пазбаўляць грамадзянства тых, хто з’ехаў з краіны і чымсьці не падабаецца рэжыму, супярэчыць і канстытуцыі, і міжнародным канвенцыям.

Поўную размову з юрыстам НАУ Міхасём Кірылюком слухайце па спасылцы: https://bit.ly/3qjyXSK

3 каментарыя

  1. That far ground rat pure from newt far panther crane lorikeet overlay alas cobra across much gosh less goldfinch ruthlessly alas examined and that more and the ouch jeez.

  2. Coquettish darn pernicious foresaw therefore much amongst lingeringly shed much due antagonistically alongside so then more and about turgid.

  3. Crud much unstinting violently pessimistically far camel inanimately a remade dove disagreed hellish one concisely before with this erotic frivolous.

Write A Comment