Loading

Магілёўскі абласны суд 12 кастрычніка завяршыў разгляд крымінальнай справы жыхара Асіповічаў Аляксея Шышкаўца, абвінавачанага ў тэрарызме (арт. 289 Крымінальнага кодэкса), і ва ўдзеле на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні (арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса). Аб гэтым паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Палітвязня Аляксея Шышкаўца затрымалі ў сакавіку 2022 года.

Па інфармацыі МУС, у пачатку 2022 года мужчына «увайшоў у склад экстрэмісцкага фарміравання ByPol, аўтарызаваўшыся ў мабілізацыйным чат-боце для здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў у Беларусі».

У верасні 2022 г. КДБ уключыў Шышкаўца ў спіс асобаў, «датычных да тэрарыстычнай дзейнасці».

Паведамляецца, што судовы працэс у дачыненні да Аляксея доўжыўся амаль тры тыдні.

Паводле яго выніку суддзя Сяргей Мазураў прысудзіў мужчыну да 11 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Крыніца фота: spring96.org

Comments are closed.