Loading

Галасаванне па пытаннях уваходжання ў склад Расіі ў якасці суб’ектаў праходзіць у самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспубліках, а таксама на акупаваных тэрыторыях Херсонскай і Запарожскай абласцей. Працягнецца яно да 27 верасня ўключна.

27 верасня жыхароў гэтых тэрыторый чакаюць на выбарчых участках, астатнія дні арганізаваны «адрасны абход жыхароў альбо галасаванне на прыдамавых тэрыторыях».

Пытанне аб правядзенні рэферэндуму ўзнялі ў пачатку тыдня Грамадскія палаты самаабвешчаных ДНР і ЛНР. Пазней да патрабавання арганізаваць такое ж галасаванне далучыліся прызначаныя Расіяй адміністрацыі акупаваных тэрыторый Запарожскай і Херсонскай абласцей.

21 верасня ў тэлезвароце прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што падтрымае жаданне гэтых рэгіёнаў стаць часткай Расіі. Папярэднія вынікі галасавання плануюць абнародаваць 27-28 верасня. Кіеў і міжнародная супольнасць заявілі, што вынікі рэферэндумаў не прызнаюць.

Comments are closed.