Loading

У цэнтры ўвагі зноў дзеці: Беларусь і Расія не бачаць нічога крымінальнага ў тым, што вывозяць дзяцей з Данбаса, кажуць, усе па дакументах. Тым часам Павел Латушка ва Украіну павёз доказы нелегальнага перамяшчэння дзяцей. А беларуская прапаганда кажа: на сябе паглядзіце – у Еўропе ўкраінскіх дзяцей скрадаюць, забіраюць і прадаюць на органы.

Дзеці з Данбаса на тэрыторыі Беларусі. Вось ужо некалькі месяцаў ідзе спрэчка, ці законна яны там знаходзяцца? Беларуская прапаганда працягвае сцвярджаць, што гэты выключна дабрачынная місія, аздараўленне дзяцей з закранутых вайной тэрыторый. Прыводзіць маленькіх украінскіх грамадзян з акупаваных ЛНР і ДНР фонд беларускага паралімпійца Аляксея Талая, патрануе гэты праект Саюзная дзяржава, і на гэтым тыдні ўжо амбасадар Расіі ў Беларусі Мезенцаў устаў на абарону права і заявіў, што «рэжым апякунства, рэжым узгаднення з бацькамі права пераезду дзяцей у Беларусь выконваўся ў поўнай меры. Нават у гэтым выпадку ўсе дакументы без якіх-небудзь выняткаў былі ў парадку. Аднаму з кіраўнікоў дзіцячай установы Міністэрства адукацыі ЛНР падрыхтавана даверанасць на права пераезду 30 дзяцей-сірот у Беларусь з гарантаваным вяртаннем», – сказаў Дзмітрый Мезенцаў. Ён удакладніў, што, згодна з рашэннем кіруючых органаў Саюзнай дзяржавы, больш як 2 тыс. дзяцей з ДНР і ЛНР пабывалі ў аздараўленчых лагерах у Мінскай вобласці.

З пытаннем легальнага знаходжання дзяцей у Беларусі нязгодны ў Народным антыкрызісным упраўленні. Там доўга збіралі доказы прымусовага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей, і нарэшце на мінулым тыдні кіраўнік НАУ Павел Латушка прадаставіў іх украінскаму боку.

Каментарый Паўла Латушкі і поўны выпуск падкаста StopFake слухайце ў плэеры ніжэй.

Comments are closed.