Loading

Расіяне нанеслі 7 ракетных удараў па звычайных шматпавярхоўках у Запарожжы, у кватэрах якіх спалі мірныя людзі. Пра гэта паведаміў у тэлеграм-канале сакратар Запарожскага гарсавета Анатоль Курцеў.

«Разбураны цэлыя пад’езды. Людзі знаходзяцца пад заваламі. На месцах працуюць ратавальнікі. Бальніцы і інфармацыйныя цэнтры пры школах знаходзяцца ў поўнай гатоўнасці да прыёму людзей», – гаворыцца ў паведамленні.

На гэты час вядома пра 10 пацярпелых, 8 з якіх знаходзяцца ў шпіталях. Пацверджана гібель двух чалавек.

Comments are closed.