Loading

У Шаўчэнкаўскім раёне Кіева пасля атакі  дронамі-камікадзэ  здарыўся пажар у нежылым будынку, пашкоджана некалькі жылых дамоў, паведаміў мэр украінскай сталіцы Віталь Клічко.  «Працуюць пажарныя падраздзяленні. Пашкоджаны некалькі жылых дамоў. Медыкі – на месцы. Інфармацыю аб пацярпелых удакладняем», – напісаў Клічко ў сваім тэлеграм-канале.  

Выбухі прагрымелі не толькі ў Кіеве. З’явілася інфармацыя аб трапленні ў  аб’ект крытычнай інфраструктуры ў Сумскай вобласці, ёсць пацярпелыя, паведаміў старшыня абласной ваеннай адміністрацыі Сумскай вобласці Дзмітры Жывіцкі.

Па словах кіраўніка АВА Днепрапятроўскай вобласці Валянціна Разнічэнкі, украінскія вайскоўцы знішчылі над Днепрапятроўскай вобласцю тры расійскія крылатыя ракеты, але адна ўсё ж трапіла па аб’екце энергетычнай інфраструктуры, там моцны пажар.

Comments are closed.