104 total views
Расія сёння зноў атакавала інфраструктуру ўкраінскіх гарадоў: яны засталіся без вады і святла. Электрычнасць знікла і ў Малдове.
Паведамляюць пра выбухі у Кіеве і вобласці, у Адэсе, Вінніцкай, Палтаўскай, Мікалаеўскай і іншых абласцях Украіны. Трапленне ў інфраструктурны аб’ект пацвердзіў мэр Кіева Віталь Клічко. Паводле яго слоў, у асобных раёнах горада няма святла, пастаўка вады прыпынена па ўсім Кіеве. Харкаў, Хмяльніцкі, Мікалаеў, Львоў часткова засталіся без святла. У Адэсе няма не толькі святла, але і вады, з-за абясточвання ўсіх помпавых станцый і рэзервовых ліній.
Аварыйна прыпынены блокі Паўдневаўкраінскай АЭС, ад электрычнасці адключаны блокі Хмельніцкай атамнай электрастанцыі. У аварыйны рэжым працы таксама пераведзена Ровенская АЭС.
З-за расійскай атакі Кішынёў і шэраг раёнаў Малдовы засталіся без святла, паведамляе віцэ-прэм’ер Малдовы.
У Кіеўскай вобласці тры чалавекі загінулі і дзевяць пацярпелі ў выніку траплення ракеты ў двухпавярховы будынак.
Comments are closed.