Расія раніцай зноў масава атакавала ўкраінскія гарады: паведамляецца пра выбухі ў Запарожскай, Кіраваградскай і Адэскай абласцях, СПА спрацавала ў Кіеўскай, Палтаўскай, Вінніцкай і Днепрапятроўскай абласцях.
Выбухі прагучылі ў Кіеве. „У выніку ўдараў па аб’ектах крытычнай інфраструктуры частка сталіцы абясточаная. У некаторых раёнах няма водазабеспячэння”, – паведаміў мэр Кіева Віталь Клічко.
Зафіксаваны ўдар па электрападстанцыі ў раёне плаціны ДнепраГЭС у Запарожжы. Нанесены ўдар па Наваднястроўскай ГЭС.
Абясточаная частка чыгуначных ліній з-за ўдараў па аб’ектах інфраструктуры, на маршруты выйшлі цеплавозы, паведамляюць Украінскія чыгункі.
Comments are closed.