Каля 2 гадзін ночы 9 кастрычніка расійскія ваенныя нанеслі масіраваны ракетны ўдар па Запарожжы.
Як паведаміў сакратар Запарожскай гарадской рады Анатоль Курцеў, у выніку атакі пацярпелі жылыя дамы. Узнік пажар.
Па папярэдніх даных, 5 прыватных дамоў разбурана, каля 40 – пацярпела. Пакуль вядома пра 12 загінуўшых. Шпіталізавана 49 пацярпелых, з іх 6 дзяцей.
Comments are closed.