Loading

Талібы падпісалі папярэдняе пагадненне з Расія аб пастаўках паліва, дызельнага паліва, газа і збожжа ў Афганістан, – паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на словы выконваючага абавязкі міністра гандлю і прамысловасці Афганістану Хаджі Ноорддзіна Азізі.

Нагадаем, што ніводная краіна свету не вызнала групоўку Талібан, захапіўшую ўладу ў краіне ў выніку вайсковага перавароту, легітымным урадам. Прыкметна, што ў Расіі Талібан афіцыйна з’яўляецца забароненым рухам.

У межах гэтай дамовы Расія будзе пастаўляць каля аднаго мільёну тон вадкага нафтавага газу і два мільёны тон збожжа штогод.

Па словам Азізі, пагадненне будзе дзейнічаць цягам нявызначанага тэставага перыяду, пасля якога абодва бакі павінны будуць падпісаць доўгатэрміновую дамову, калі будуць узаемна задаволеныя.

Пакуль невядомы кошты і спосабы аплаты. Вядома, што дастаўка будзе ажыццяўляцца аўтамабільным і чыгуначным транспартам.

Comments are closed.