Пра гэта паведамляе камандаванне Паветраных сіл Узброеных сіл Украіны.
Сёння расійцы абстрэльваюць Украіну крылатымі ракетамі Х-101/Х-555 з паўночна-ўсходняга напрамку. Паведамляецца, што расійкай авіяцыяй па тэрыторыі Украіны выпушчана 6 крылатых ракет. Адну з іх збіла знішчальная авіяцыя, адну – зенітра-ракетны комплекс. Адбылося гэта ў Кіеўскай і Вінніцкай абласцях. Яшчэ дзве ракеты збітыя на Чарнігаўшчыне супрацьпаветранай абаронай.
З Беларусі на тэрыторыю Украіны сёння зафіксаваны запуск беспілотнікаў-камікадзэ «Shahed-136». Камандаванне Паветраных сіл паведамляе, што станам на 15.30 збіта ўжо 10 дронаў.
Comments are closed.