Намеснік начальніка Галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштаба Узброеных сіл Украіны Аляксей Громаў на брыфінгу ва ўкраінскім Military Media Center сказаў, што ўкраінскія войскі разумеюць імавернасць новага наступу на Кіеў з тэрыторыі Беларусі і гатовыя да такога развіцця падзеяў.
Аляксей Громаў лічыць, што ў сітуацыі, калі ні на ўсходзе, ні на поўдні Украіны расійцы не могуць здабыць якіх-колвек важкіх перамогаў і праламіць украінскі фронт, адзіным выйсцем для іх можа стаць спроба захапіць Кіеў і ліквідаваць ваенна-палітычнае кіраўніцтва краіны, каб «паваліць» канстытуцыйны лад Украіны.
«Прадбачаем, што праціўнік можа пачаць правядзенне якіхсьці аперацыяў найперш з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, гэта можа быць напрамак з тэрыторыі Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, а таксама напрамак з Чарнігаўскай вобласці», – сказаў Аляксей Громаў.
Ён удакладніў, што сітуацыя адсочваецца і ўжо прынятыя пэўныя захады для ўзмацнення ўкраінскіх вайсковых груповак на гэтых напрамках.
Comments are closed.