Loading

Рада бяспекі ААН разгледзіць 31 кастрычніка  пытанне захопу самалёта Ryanair.  Слуханні ініцыявалі сябры Рады бяспекі ЗША і Альбанія, у тым ліку па просьбе Беларусі,  напісаў у сваіх сацыяльных сетках дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

“Нарэшце скончылася расследаванне у ІКАО, дзе чорным па белым напісана, што ў захопе самалёта вінаваты Лукашэнка і яго КГБ.  Рада бяспекі мае права прымаць санкцыі і спадзяюся, праявіць рашучасць”.

Самалёт Ryanair, які ляцеў з Афін у Вільню, 23 мая 2021 года быў прымусова пасаджаны ў Мінску нібыта з-за паведамлення аб выбуховай прыладзе на борце. Пасля пасадкі былі затрыманы Раман Пратасевіч і Соф’я Сапега. Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі (ICAO) у сваім дакладзе прыйшла да высновы, што звесткі аб наяўнасці бомбы на борце самалёта былі загадзя лжывымі.

Comments are closed.