Loading

Што пачытаць, куды схадзіць, дзе адпачыць і да каго прыслухацца: кожную сераду ў нашым аўдыягайдзе мы шукаем для вас пяцёрку cамага-самага. Гэтым разам сухаем ТОП-5 беларускіх кавераў. 

1. Зміцер Вайцюшевіч Не губляй мяне (Ne me quitte pas)

Сваю знакамітую Ne me quitte pas Жак Брэль напісаў у 1959 годзе. Прыблізна ў тыя ж часы яго вулканічная энергія пачала гіпнатызаваць публіку Парыжа, Нью-Ёрка і Амстэрдама. Іншымі словамі, музыка стаў сусветна вядомы. Песню, якую многія крытыкі называюць «непераўзыдзенай класікай Брэля», перакладалі на шматлікія мовы. Ёсць і беларускі варыянт гэтай пранізлівай гісторыі кахання у перакладзе Алеся Камоцкага. Першым выканаўцам песні стаў Зміцер Вайцюшкевіч.  

2. Relikt Plac Francyska

Некалькі месяцаў таму гурт Relikt выдаў альбом пад назвай «Byli, Jość, Budziem». Хіты легенд беларускага року 80-90-х гадоў музыкі пераасэнсавалі у розных стылях ад пост-панку да пост-року і іншых версій. Атрымалася дзесяць кампазіцый-кавераў на гурты Мроя, N.R.M., Бонда ды іншых. Наш выбар песня «Пляц Францыска» групы ULIS. 

3. Алесь Камоцкі – Іду не туды (Manha De Carnaval)

Сусветна вядомым бразільскі музыкант Луіс Банфа стаў пасля выхаду на экраны фільма «Чорны Арфей». Знакаміты саўндтрэк ён напісаў супольна са сваім сябрам Антоніо Карласам Жабімам. Музыка да «Чорнага Арфея» атрымала «Оскар», а Жабім і Банфа ў адзін момант сталі сапраўднымі зоркамі. Прапануем вам беларускмоўную версію хіта у выкананні Алеся Камоцкага, які па-майстэрску робіць з тэкстаў не проста пераклады, а сапраўдныя пераспевы.

Фота: В. Акуліч.

4. Стары Ольса — Ob-La-Di, Ob-La-Da

У 2016 годзе гурт сярэднявечнай музыкі «Стары Ольса» выдаў альбом «Medieval Classic Rock». Грошы на праект данацілі ўсім светам. Меркавалі сабраць 7 тысяч долараў, а атрымалі 30! На альбоме 9 кампазіцый: ад AC/DC і Pink Floyd да Metallica і Nirvana. Ёсць там і інструментальная версія знакамітай Ob-La-Di, Ob-La-Da. Песня не проста не згубіла сваёй прыгажосці, а па-новаму загучала на сярэднявечных інструментах, якія вельмі пасуюць да энергетыкі Бітлоў.

5. NEXTA & Тихановский – Муры (Mury)

Разбуры турмы муры: у 2020-ым гэтыя радкі ўздымалі беларускія плошчы і гарады. У 1968 годзе на хвалі змагання з дыктатурай Франка песню напісаў каталонец  Льюіс Льяк. Праз 10 гадоў Яцэк Качмарскі зрабіў польскую версію L´estaca, якая стала сапраўдным хітом часоў Салідарнасці. Ну а пераклад на мову беларусам падараваў Андрэй Хадановіч.

Comments are closed.