109 total views
У чацвер, падчас Нарады па ўзаемадзеянню і мерам даверу ў Азіі, якая зараз праходзіць у Астане, Пуцін прапанаваў свайму турэцкаму калезе стварыць газавы хаб у Турэччыне. Па меркаванні Пуціна, Турэччына з’яўляецца найбольш бяспечным маршрутам для расійскага газу ў Еўропу. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.
Звяртаючыся да Эрдагана, Пуцін адзначыў, што такі праект дапаможа не толькі забяспечыць рэгіён газам, але і панізіць кошты на блакітнае паліва, якія, па словах Пуціна, сёння вельмі высокія.
Прапанова была зроблена на фоне рэзкага зніжэння прысутнасці Расіі на еўрапейскім рынку энэрганосьбітаў і фактычнага знішчэння магутнасцяў „Паўночнага патока”.
Падчас гэтай размовы, Эрдаган, якому зараз даводзіцца падтрымліваць стасункі як з Украінай, так і з Расіяй, ніяк не пракаментаваў прапанову Пуціна.
Comments are closed.