Loading

Беларусь увайшла ў топ-5 краін свету па колькасці разводаў. Па дадзеных ААН, летась у нашай дзяржаве на тысячу чалавек прыпадала 4 разводы. Горш сітуацыя выглядала толькі на Мальдывах, у Казахстане, Расіі і Бельгіі.

Пра тое, чаму мы не ўмеем дамаўляцца са сваімі сужэнцамі, ці кожны чалавек прыдатны для доўгатэрміновых адносінаў і што рабіць, каб быт і штодзённасць не забівалі каханне, паразмаўлялі з сямейным псіхолагам Вольгай Рабцавай.

  • Усё больш і больш маладых людзей у Беларусі ад 20 да 30 прыходзяць да сямейнага псіхолага і кажуць, што не хочуць жыць яе іх бацькі.
  • Таксама маладзёны да 30 год звяртаюцца да спецыялістаў калі з’яўляюцца дзеці і здараецца крызіс у сямейных адносінах. Шмат хто думае, што дзіцё абʼядноўвае пары, але насамрэч яно прыносіць дысбаланс у сямейную сістэму. Калі зʼяўляецца дзіцё, зʼяўляецца і яшчэ адна падсістэма – бацькоўская. Але сужэнская нікуды не знікае, ёй таксама трэба надаваць увагу, каб муж і жонка маглі правесці час удвох.
  • Каб былі здаровыя адносіны, трэба каб у вас супадалі каштоўнасці: як вы адносіцеся да жыцця, да сям’і. Натуральна, важна адсутнасць псіхалагічнага і фізічнага гвалту ў дачыненні адзін да аднаго. Ну і самае галоўнае, пяшчотна адносіцца да сябе і да іншага, не абражаць. Калі аднойчы чалавек пераходзіць асабістыя межы, заўтра гэта стане нормай.
  • Пажадана з сябрамі і бацькамі не абмяркоўваць сваю палову, асабліва лепш не казаць дрэннае. Гэта не вельмі абʼектыўная трэцяя старана, якая не ведае ўсёй сітуацыі і не зможа даць слушныя парады.
  • На мой погляд, сакрэт сямейнага шчасця такі: размаўляць адзін з адным, паважаць, умець слухаць і змяняцца пасля абмеркавання праблем, падтрымліваць адзін аднаго, пяшчотна ставіцца і канешне кахаць.

Поўную размову слухайце на нашым youtube ніжэй.

Comments are closed.