17 кастрычніка Гарадзенскі абласны суд абвясціў прысуд па «справе Аўтуховіча», паводле якой праходзіць 12 чалавек.
Мікалай Аўтуховіч атрымаў 25 год пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. Яго абвінавачвалі ў „здрадзе дзяржаве”, „садзейнічанні ў тэрарыстычнай дзейнасці”, „незаконных дзеяннях з агнястрэльнай зброяй і выбуховымі рэчывамі”, „замаху на захоп улады неканстытуцыйным шляхам”, „стварэнні злачыннай арганізацыі”, „распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай” варожасці». Усяго Аўтуховіч абвінавачваўся па 12 артыкулах Крымінальнага кодэкса, 6 з іх – за асабліва цяжкія злачынствы.
Іншыя фігуранты справы атрымалі таксама вялізныя тэрміны:
Павел Сава — 20 гадоў пазбаўлення волі,
Уладзімір Гундар — 18 гадоў калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму,
Вольга Маёрава — 20 гадоў калоніі, штраф 800 базавых велічыняў (25 600 рублёў),
Віктар Снегур — 19 гадоў калоніі строгага рэжыму, штраф 800 базавых,
Галіна Дзербыш — 20 гадоў калоніі,
Любоў Рэзановіч — 15 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму,
яе муж Сяргей Рэзановіч — 16 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму,
іх сын Павел Рэзановіч — 19 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, штраф 600 базавых велічыняў.
Ірына Мельхер — 17 гадоў калоніі.
Ірына Гарачкіна — 6 гадоў і 1 месяц калоніі.
Антон Мельхер — 2 гады 6 месяцаў калоніі.
Працэс вёў суддзя Максім Філатаў, які знаходзіцца пад санкцыямі Еўрасаюза.
Comments are closed.