Loading

У тэксце пастановы сказана, што прэзідыум прыняў рашэнне аб выключэнні Віктара Бугаёва, Алены Давыдавай і самастойным спыненні сяброўства Людмілы Барэйкі і Наталлі Стрэльчанка.

У апублікаванай пастанове сцвярджаецца, што Віктар Бугаёў апошнім часам апублікаваў шэраг публікацый у адкрытых крыніцах, якія нібыта ачарняюць дзейнасць выбарных органаў партыі, яе сяброў, а таксама шматлікіх арганізацый беларускай дыяспары і фондаў. Па сцвярджэнні стваральнікаў тэксту, падобныя ж дзеянні прадпрымае Алена Давыдава. Паведамляецца, што яна нібыта абвінавачвае фонды і таварышаў у марадзёрстве, у тым, што ёй не аказвалася ніякая дапамога ў працэсе яе эміграцыі.

Comments are closed.