Loading

Прэзідэнт Германіі Франк-Вальтар Штайнмаер раніцай 25 кастрычніка прыбыў у Кіеў на цягніку, піша Der Spiegel. На мінулым тыдні паездка федэральнага прэзідэнта ў Кіеў была адменена з меркаванняў бяспекі.

У Кіеве Штайнмаер сустрэцца са сваім украінскім калегам Уладзімірам Зяленскім. Па дадзеных Spiegel, сустрэча кіраўнікоў дзвюх дзяржаў адбудзецца ўвечары.

Прэзідэнт Германіі разлічваў наведаць Украіну яшчэ на мінулым тыдні, але тады паездку адмянілі з меркаванняў бяспекі, звязаных з пастаяннымі  абстрэламі Расіяй грамадзянскай інфраструктуры ва ўкраінскіх гарадах.

Comments are closed.