Loading

У панядзелак адбылася закрытая прэзентацыя праекта «Лічбавая Беларусь».

Фота: Радыё Ўнэт.

Прыняць удзел у абмеркаванні праекта пажадала шмат беларусаў. У бліжэйшыя тыдні праект пяройдзе ў стадыю тэставання. Сярод асноўных мэтаў праекта яго стваральнікі называюць магчымасць праводзіць выбары лідараў беларускага дэмакратычнага руху, аб’яднанне беларусаў сьвету ў адну суполку і падрыхтоўку беларусаў да вяртання дадому. Бо, як кажа стваральнік гэтага праекту, Павел Лібер, ніхто нам не дапаможа, акрамя нас саміх.

«Ніхто не дапаможа сёння беларусам акрамя саміх беларусаў. Няма сэнсу чакаць дапамогі ад ЕС, ад Амерыкі, ад Украіны. Нам трэба нанова навучыцца ўзаемадзейнічаць як супольнасць, як нацыя. Нам трэба ідэнтыфікаваць праблемы, якія перашкаджаюць нам вярнуцца. Нам трэба сумесна навучыцца гэтыя праблемы вырашаць.»

Павел Лібер. Фота: Радыё Ўнэт.

Падрабязны рэпартаж з прэзентацыя слухайце ў плееры ніжэй.

Фота: Радыё Ўнэт.

Comments are closed.