Loading

Узнагароду прымала жонка палітзняволенага Валянціна Стэфановіча Аліна, – паведамляе сайт «Вясны». 

Яна зачытала ліст ад мужа, які той даслаў спецыяльна для цырымоніі. У сваёй прамове яна адзначыла:

«Больш за два дзесяцігоддзі мы з мужам і нашы адважныя калегі змагаемся за дэмакратыю ў Беларусі. Як лідар «Вясны» менавіта ён павінен быў стаяць тут сёння і атрымліваць гэтую выдатную ўзнагароду. Ён не можа гэтага зрабіць, таму што знаходзіцца за кратамі. Мне ўдалося выехаць з Беларусі, каб выратаваць нашых дзяцей, і для мяне вялікі гонар прыняць гэтую ўзнагароду ад імя «Вясны».

У сваю чаргу заснавальнік фонду «Клуні за справядлівасць», амерыканскі актор Джордж Клуні напярэдадні цырымоніі сказаў у інтэрв’ю: «Гэтыя людзі з гатоўнасцю трапілі ў турму, таму што верылі настолькі цвёрда, змагаліся за незалежнасць, змагаліся за дэмакратыю. Яны сапраўдныя героі».

Фота: accessonline.com Аліна Стэфановіч – у цэнтры.

Фонд «Клуні за справядлівасць» быў заснаваны ў канцы 2016 года Джорджам і Амаль Клуні для прасоўвання правасуддзя ў залах суда, аўдыторыях і супольнасцях па ўсім свеце.
Прэмія Албі ў гэтым годзе ўручалася ўпершыню. Яна названая ў гонар суддзі Албі Сакса, які вядомы сваім гераічным імкненнем пакончыць з апартэідам у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы. Гэтай узнагародай будуць адзначаць рашучасць тых, хто прагне справядлівасці, рызыкуючы сабой.

Comments are closed.