Як паведамляе Аб’яднаны Пераходны Кабінет у сваім акаунце ў Тэлеграм, Валер Кавалеўскі і Аліна Коўшчык, якія знаходзіліся з візітам ва ўкраінскай сталіцы, станоўча ацанілі вынікі візіту.
“Мы знайшлі саюзнікаў у Вярхоўнай Радзе. Вырашылі рэгулярна інфармаваць украінскі бок аб тым, што адбываецца ў Беларусі, і супрацоўнічаць у супрацьстаянні прапагандзе. Мы запланавалі некалькі экспертна-палітычных беларуска-украінскіх мерапрыемстваў, якія неўзабаве будуць анансаваныя”, – заявіў па выніках візіту намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі і прадстаўнік у міжнародных справах Валер Кавалеўскі.
Ён таксама паведаміў, што прадстаўнікі АПК сустрэліся з беларускай дыяспарай і чальцамі Палка імя Кастуся Каліноўскага.
Прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык таксама выказала задаволенасць вынікамі візіту ў Кіеў.
“Атрымалася ўсталяваць працоўныя кантакты з Міністрэствам культуры і інфармацыйнай палітыкі, Украінскім інстытутам нацынальнай памяці, «Мастацкім арсеналам», фондам «Відродження» і дамовіцца на рэалізацыю супольных праектаў”, – паведаміла Аліна Коўшык.
Яна заявіла, што адносіны Беларусі і Украіны пасля перамогі ў вайне патрэбна пачынаць будаваць ужо цяпер. “Маю намер дабівацца ў адносінах з украінцамі больш глыбокага
Comments are closed.