107 total views
Польшча запатрабуе ад Расіі кампенсацыі ўрону, нанесенага ўладай Савецкага саюза падчас Другой сусветнай вайны. Пра гэта паведамляе Міністэрства замежных справаў Польшчы.
У Польшчы адзначылі, што правядуць разлік па такім жа механізме, па якім раней зрабілі справаздачу аб шкодзе, нанесенай Нямеччынай падчас акупацыі ў 1939-1945 гадах.
Таксама Польшча выставіла патрабаванні Германіі наконт рэпарацый, аб якіх заяўляла раней. Сярод іх:
вяртанне маёмасці, выкрадзенай Германіяй з 1939 па 1945 год;
кампенсацыя ўрону ахвярам акупацыі і членам іх сем’яў;
кампенсацыя ўрону, нанесенага польскай дыяспары ў нацысцкай Германіі;
урэгуляванне цяперашняга статусу палякаў і асоб польскага паходжання ў Германіі праз прадастаўленне ім афіцыйнага статусу нацыянальнай меншасці і права на навучанне на польскай мове;
вяртанне выкрадзеных з Польшчы культурных каштоўнасцей.
Нагадаем, раней Польшча афіцыйна заявіла, што патрабуе ад Нямеччыны рэпарацый за Другую сусветную вайну. Размова ідзе пра кампенсацыю ў 1,3 млрд долараў.
Comments are closed.