Loading

Пра стварэнне Рады бяспекі было абвешчана ў аўторак, падчас прэс-канферэнцыі па выніках паездкі Зянона Пазняка, Паўла Усава і Дзмітрыя Шчыгельскага ва Украіну.

Па словах Зянона Пазняка, апрача сустрэч з украінскімі палітыкамі і размоў са СМІ, галоўнай мэтай візіту была сустрэча з байцамі палка імя Кастуся Каліноўскага на іх баявых пазіцыях. Пазняк называе полк Каліноўскага палітычным суб’ектам, які мае легітымнасць, таму менавіта з камандаваннем гэтага падраздзялення былі праведзены перамовы аб стварэнні Рады бяспекі.

«Сустракаючыся з кіраўніцтвам, мы абмяркоўвалі пытанне аб супрацоўніцтве «Вольнай Беларусі» і іншых нацыянальна-дэмакратычных арганізацый з палком Каліноўскага, паколькі гэта на сённяшні дзень легітымная структура, якая засведчыла сваю легітымнасць крывёй. У нас нічога іншага, больш важнага суб’екта палітычнага няма, чым вось гэтая адзінка».

Як паведаміў палітык, пасля шэрагу кансультацый з камандаваннем палка, было прынятае рашэнне аб далейшым супрацоўніцтве.

«Паміж палком імя Кастуся Каліноўскага і іншымі нацыянальна-дэмакратычнымі арганізацыямі вядуцца кансультацыі пра стварэнне ваенна-палітычнай структуры – Рады бяспекі – з мэтай абароны нацыянальных інтарэсаў Беларусі ва ўмовах вайны ва Украіне і акупацыі Беларусі Расійскай Федэрацыяй».

Па меркаванні Зянона Пазьняка, гэты орган можа адыграць вялікую ролю ў аднаўленні свабоды Беларусі і яе адраджэнні.

Палітолаг Павел Усаў, які таксама наведаў Украіну і беларускіх добраахвотнікаў, дадаў, што кансультацыі вядуцца не толькі з палком і прадстаўнікамі нацыянальна-дэмакратычных сіл Беларусі ва Украіне, але і за яе межамі.

Намеснік камандзіра палка Каліноўскага, Вадзім Кабанчук мэтай новай структуры назваў прасоўванне інтарэсаў менавіта палка Каліноўскага, яго байцоў, былых байцоў, а таксама беларусаў, якія жывуць ва Украіне.

«Гэтая структура будзе прадстаўляць, безумоўна, найперш полк Каліноўскага, а таксама беларускую дыяспару ва Украіне. У Раду хутчэй за ўсё будуць уваходзіць байцы, якія мелі дачыненне на палка Каліноўскага, але спынілі свае кантракты па розных прычынах».

Падрабязней слухайце ў плэеры ніжэй.

Comments are closed.