Loading

Як перажыць ад’езд і знайсці сябе ў новым жыцці? Пра гэта распавёў беларус, які 15 гадоў жыў у Канадзе, вучыўся ў Злучаных Штатах Амерыкі, вяртаўся з сям’ёй у Беларусь, а цяпер знаходзіцца ў Польшчы. Аляксей распавёў пра тое, як у жыццёвых цяжкасцях знаходзіць натхненне і навошта трымацца ў эміграцыі Беларусі і беларускасці.

Фота: асабісты архіў героя.

Сцісла ў размове:

«Калі я першы раз у 90-х я паехаў у Германію, я пабачыў што ёсць іншае жыццё. І з таго моманту я пачаў марыць, каб паехаць на доўгі час за мяжу».

  • Пасля кароткага візіта ў Партугалію я паехаў на 2 гады ў ЗША, каб вывучыць бібліятэчную навуку. Жыў у Нью-Йорку і моцна быў уражаны амерыканскім ладам жыцця.
  • У Канадзе ў Ніагара-Фолс я працаваў кніжнікам: набываў кнігі ў буйных выдавецтвах і прадаваў іх вялікім бібліятэкам. Пасля, я пераехаў у Таронта і папрацаваў 7 гадоў аналітыкам. У Мінску я пазнаёміўся з жонкай і прывёз яе ў Канаду.

«Кожны год я ездзіў у Мінск. Нідзе мне не было так хораша, як на радзіме».

  • Пасля мы разам вярнуліся ў Мінск і не пашкадавалі ні хвіліны. У Беларусі пражылі 7 гадоў і мы былі ў эйфарыі, што ў нас атрымалася вярнуцца. І толькі ў 2020 годзе, калі ўсё моцна змянілася мы пераехалі ў Польшчу. Куды пераехаць? Мы кідалі жрэбій і Польшча нам трапілася 3 разы.
  • Зусім нядаўна я быў у Лондане і трапіў у Бібіліятэку Францыска Скарыны. Аказалася, што гэта сапраўды ўсё маштабна і класна. Мяне там па-сяброўску прынялі і ўсё паказалі. Гэта ўнікальная бібліятэка, дзе захоўваюцца 40000 тамоў і толькі 10000 з іх апрацавана. Я дакрануўся да Статута ВКЛ, да часткі старадрукаў Францыска Скарыны. Таксама атрымалася патрымаць у руках рукапіс «Курган» Янкі Купалы, пабачыў архівы БНР і шмат розных экзэмпляраў беларускіх часопісаў.

Поўную размову слухайце ў плэеры ніжэй.

Comments are closed.