Loading

У ноч з 12 на 13 верасня Арменія паведаміла пра абстрэлы сваіх пазіцый з боку Азербайджана, які, у сваю чаргу, абвінаваціў ва ўсім Арменію. Арменія – краіна-чалец ваеннага блока АДКБ, куды Азербайджан не ўваходзіць, і войскі АДКБ, па ідэі, мусяць рэагаваць на агрэсію супраць краіны-ўдзельніцы. Палітычны аналітык Павел Вусаў распавёў пра перадумовы канфлікта, цяперашнюю сітуацыю і перспектывы рэакцыі з боку краін АДКБ.

Тэзісна:

  • Азербайджан ад самага часу, калі скончыўся першы канфлікт з Арменіяй, не пакідаў намеру адваяваць тэрыторыю Нагорнага Карабаха, якую лічыць сваёй часткай.
  • Знешнія гарантыі бяспекі для Арменіі з боку Расіі не давалі Азербайджану распачаць нейкія дзеянні, хаця прымежныя сутыкненні заўсёды мелі месца.
  • У апошнія гады Азербайджан мадэрнізаваў войска пры дапамозе Турцыі. Гэта дапамагло захапіць частку Нагорнага Карабаха ў 2020 годзе.
  • Трыгерам для актывізацыі Азербайджана ў накірунку Арменіі стаўся контрнаступ ЗСУ на ўсходзе і поўдні Украіны.
  • З 2020 года ў Нагорным Карабаху знаходзяцца расійскія міратворцы. Цяперашнія крокі Азербайджана – гэта «выведка боем», наколькі Расія зараз можа адрэагаваць і што можа зрабіць у адказ.
  • Рэсурсы Расіі сканцэнтраваны ва Украіне, псіхалагічна расійскія войскі падаўленыя. Хутчэй за ўсё, рэакцыі не будзе ані з боку Расіі, ані з боку АДКБ, акрамя дэкларатыўнай.
    Беларусь таксама наўрад ці накіруе свае сілы ў рэгіён, бо гэта паслабіла б лукашэнкаўскую гвардыю.
  • Апрача таго, за Азербайджанам стаіць Турцыя, асноўнай мэтай якой на сённяшні момант ёсць выцісненне Расіі з Каўказа.
  • Рада бяспекі ААН нічога не вырашае. З боку Еўропы можна чакаць толькі заклікаў сесці за стол перамоў, бо практычных інструментаў, каб спыніць гэты канфлікт, няма.

Падрабязней слухайце ў размове з Паўлам Вусавым.

Comments are closed.