Loading

У Беларусі затрымана Дар’я  Лосік.  Пра гэта паведамляе @motolkohelp.  

У адным з каналаў пад кіраваннем ГУБАЗіК апублікаваны пост, дзе ўказваецца, што на Дар’ю можа быць заведзеная крымінальная справа паводле арт.361-4 КК РБ «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» за інтэрв’ю тэлеканалу «Белсат».

Дар’я Лосік — жонка палітзняволенага,  блогера  Ігара Лосіка.  Ігар быў асуджаны на 15 гадоў калоніі па «справе Ціханоўскага».

 

Comments are closed.