Loading

Парламент Эстоніі  аб’явіў Расію тэрарыстычным рэжымам. Пра гэта гаворыцца ў заяве, апублікаванай на сайце парламента.  Дэпутаты таксама заклікалі ЕС «праявіць адзінства ў прымяненні дадатковых эканамічных санкцый, накіраваных супраць Расійскай Федэрацыі і яе саюзніка Беларусі».

Парламент запэўнівае, што Эстонія ніколі не прызнае парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны ў выніку агрэсіі і правядзення фальшывых рэферэндумаў.  «Пуцінскі рэжым, які пагражае ядзернай зброяй, зрабіў Расію самай вялікай пагрозай міру як у Еўропе, так і ва ўсім свеце», – адзначаецца ў прадстаўленай 85 дэпутатамі  заяве.

Эстонскія парламентарыі падтрымліваюць патрабаванне пазбавіць Расійскую Федэрацыю статусу пастаяннага члена Рады  Бяспекі ААН і заклікаюць дзяржавы  Еўрапейскага саюза праявіць адзінства ў прымяненні дадатковых эканамічных санкцый, накіраваных супраць Расійскай Федэрацыі і яе саюзніка Беларусі, і санкцый у адносінах да  фізічных асоб, а таксама сачыць за строгім выкананнем уведзеных раней абмежаванняў.

Comments are closed.