Loading

20 лютага Аляксандр Лукашэнка правёў нараду з прадстаўнікамі Рады бяспекі. Падчас сустрэчы ён зноў узняў тэму так званага «народнага апалчэння». Лукашэнка заклікаў стварыць невялікія, але ўзброеныя атрады пры кожным сельсавеце. Паводле яго слоў, гэта ідэя прыйшла да яго «ад зямлі».

Фота: t.me/rushennie

Прадстаўнік Паспалітага рушэння, Сяржук Кедышка, бачыць у гэтым кроку доказ безыдэйнасці рэжыму Лукашэнкі, які паўтарае крокі дэмакратычнай супольнасці Беларусі. Спадар Кедышка таксама ўпэўнены, што простым беларусам усе гэтыя вайсковыя падрыхтоўкі рэжыму нецікавыя і ў выпадку якіх-небудзь баявых дзеянняў ніхто з гэтых «апалчэнцаў» абараняць рэжым не стане.

«Удзельнікі Паспалітага рушэння – гэта ў асноўным моладзь. Адукаваная, свядомая. Для якой адукацыя ў жыцці займае не апошняе месца. Гэта людзі, якія ведаюць гісторыю і тое чым яны займаюцца гэта не пустая забава. А Лукашэнка спрабуе стварыць ваяроў, тэрытарыяльную абарону з людзей, якія занятыя жыццёвымі справамі. Якім увогуле не да справаў Лукашэнкі, ні да ніякай вайны. Яны спрабуюць выжыць у цяжкай эканамічнай сітуацыі ў Беларусі».

Падрабязней слухайце ў плэеры ніжэй.

Comments are closed.