Loading

У Вільні на могілках Росы пахавана нямала выбітных  грамадскіх і культурных дзеячаў Беларусі. Тым, чыё месца пахавання невядома, устаноўлены памятныя знакі. 

У мясцовай капліцы 22 лістапада 2019 перапахавалі  парэшткі 20 паўстанцаў 1863-1864 гадоў, у тым ліку Кастуся Каліноўскага.

Нядаўна на Росах адкрылі адноўлены помнік  беларускаму  пісьменніку, аўтару аповесці „У капцюрох ГПУ”  Францішку Аляхновічу.  

Comments are closed.