Loading

Ці маем мы ў нашай літаратуры і ў жыцці па-сапраўднаму моцных, нязломных герояў і творцаў, праўдзівых герояў?

Чаму ў беларускіх падручніках наш народ быў паказаны, як асуджаны на паразу, мэта якога была скарыцца абставінам альбо гераічна загінуць?

Ці ёсць у нас такія пісьменнікі, якія могуць натхняць не толькі творчасцю, але і ўласнымі ўчынкамі?

Пра гэта мы разважалі ў новай аўтарскай перадачы Васіля Дранько-Майсюка «Літаратурныя ночы з Васілём», эфір якой выйшаў у ноч на 7-га красавіка.

За гадзіну эфіра мы даведаліся пра гіпнатычныя здольнасці Кастуся Каліноўскага, які мог у роўнай ступені дзеля інтарэсаў паўстання падпарадкоўваць сваёй волі і баязлівых і смелых, і бедных і багатых.

Мы пачулі цікавосткі пра Францішка Багушэвіча – чалавека, які заявіў на ўвесь свет, што беларуская мова такая ж мілагучная, як і іншыя еўрапейскія мовы і чыя творчасць стварыла цэлую хвалю нацыянальнасвядомых пісьменнікаў, такіх як Алаіза Пашкевіч, Янка Купала, Якуб Колас.

Згадалі пра адзінокага і гордага Максіма Багдановіча, які вывеў нашу літаратуру ў еўрапейскі прастор. І, безумоўна, не маглі асобна не згадаць пра Ларысу Геніюш, якая акурат 7-га красавіка сорак галоў таму адышла ў лепшы свет.

Вас будуць чакаць нечаканыя факты пра гэтых ды іншых нашых творцаў, вы пачуеце малавядомыя творы нашых класікаў, пачуеце файную музыку і даведаецеся за што Францішак Багушэвіч так любіў слухаць арыю царцы Ночы з оперы Моцарта «Чароўная флейта».
Заставайцеся з намі і да новых сустрэч!

Comments are closed.