Юлія Сліўко, былая кіраўніца страйкаму «ГроднаПрамБуд» праз пагрозы вырашыла спыніць актыўную грамадскую дзейнасць. Ці азначае гэта, што ў польскай сталіцы больш не будзе традыцыйных нядзельных акцый салідарнасці, спыталі ў актывісткі.
Сцісла ў размове:
• Я ніколі нікому не падпарадковалася. Для мяне не існуе лідараў. Есць ідэі, якія я магу падтрымаць ці не падтрымаць. Калі ў цябе ёсць лідараскія якасці, да цябе прыходзяць з рознымі ініцыятывамі.
• Барацьба ў палітыцы і грамадскім жыцці – гэта не для слабакоў. Трэба прыняць, што ты будзеш падабацца не ўсім. Гучаць і пагрозы. Нават пагражаюць забойствам. Прычым гэта людзі, якім ты калісьці дапамагаў.
• Была сітуацыя, калі нядзельныя акцыі ў Варшаве, былі пад пагрозай знікнення. І павінен з’явіцца чалавек, які іх уратуе. Ёсць выпадкі, калі ў цябе няма выбару і ты вымушаны ўзяць на сябе адказнасць. А зараз я стамілася і перасэнсавала свае падыходы да барацьбы. Я веру, што іншыя людзі працягнуць традыцыю нашых нядзельных акцый у Варшаве.
• Адна з нашых задач – расказваць палякам, што зараз адбываецца ў Беларусі. Людзі падыходзяць, пытаюць на конт сцягоў, на конт сітуацыі ў краіне. Прыходзіцца тлумачыць.
• Беларусы Польшчы зараз расчароўваюцца, таму што няма актыўных дзеянняў. У людзей настае апатыя і апускаюцца рукі. З гэтым трэба штосьці рабіць.
Падрабязней слухайце ў плэеры ніжэй.
Comments are closed.