«Ноч (не) расстраляных паэтаў» у Вільні праходзіла ў скверы побач з былым будынкам КГБ, дзе зараз знаходзіцца музей акупацыі.
На агароджы будынка стварылі галерэю партрэтаў забітых у 1937 годзе беларускіх літаратараў.
Вершы расстраляных паэтаў гучалі са сцэны ў выкананні палітыкаў, журналістаў, грамадскіх актывістаў і музыкаў.



Comments are closed.