Loading

 Нобелеўскую прэмію міру атрымаў беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі.  Прэмія таксама прысуджана расійскай праваабарончай арганізацыі „Мемарыял” і ўкраінскай праваабарончай арганізацыі „Цэнтр грамадзянскіх свабод”.

Як адзначылі ў Нобелеўскім камітэце, Алесь  Бяляцкі быў адным з ініцыятараў дэмакратычнага руху, які ўзнік у Беларусі ў сярэдзіне 1980-х гадоў. Ён прысвяціў усё сваё жыццё справе дэмакратыі і міру ў сваёй краіне. Бяляцкі ў 1996 годзе стварыў праваабарончую арганізацыю «Вясна» у адказ на спрэчныя змены ў Канстытуцыю, якія далі беларускаму прэзідэнту дыктатарскія паўнамоцтвы. Арганізацыя з часам пераўтварылася  ў інстытут, які дакументуе выпадкі парушэння грамадзянскіх правоў і свабод у Беларусі. А Бяляцкі за сваю дзейнасць сядзеў у турме і зараз знаходзіцца за кратамі.

Comments are closed.