Loading

На брыфінгу ва ўкраінскім Military media center 12 кастрычніка намеснік міністра ўнутраных справаў Украіны Ігар Бандарэнка адказаў у тым ліку і на абвінавачванні беларускіх сілавікоў у агрэсіўных намерах Украіны.

Паводле словаў Ігара Бандарэнкі, адпаведныя ўкраінскія службы – памежная, Нацыянальная гвардыя, паліцыя і Ўзброеныя Сілы нарошчваюць свае магчымасці на мяжы з Беларуссю, каб у выпадку паўторэння ўварвання з тэрыторыі Беларусі яны маглі даць належны адпор агрэсару.

У той жа час, Ігар Бандарэнка прыгадаў, што з боку кіраўніка Памежнага камітэту і міністра абароны Беларусі  нядаўна прагучалі абвінавачванні ў агрэсіўных намерах Украіны, якія нібыта правакуюць беларускія ўлады на вайну.  Ён папрасіў паказаць на экране фотаздымак з мінамі  каля моста на шашы, якая вядзе з Украіны ў Беларусь.

«Гэта непрыхаваная гісторыя. Іх можна візуальна назіраць з беларускага боку і гэта выклікае ў іх нярвовую рэакцыю. Але пагадзіцеся – ніхто не будзе заміноўваць шляхі ці разбураць інфраструктуру для таго, каб здзяйсняць наступ. Гэта не ёсць дзеянні скіраваныя, на нейкую падрыхтоўку да актыўных дзеянняў для нападу, гэта дзеянні абароннага характару і мы іх выконваем у тым фармаце, каб наш вораг разумеў, што адпор будзе дадзены. Не будзе такой сітуацыі, якая была ў лютым гэтага года, калі мы цалкам абгрунтавана разлічвалі на прыхільнасць дабрасуседскім адносінам, але на жаль, атрымалі іншы сцэнар», – сказаў намеснік міністра ўнутраных спраў Украіны.

Comments are closed.