«Дом там, дзе я». Фотавыстава з такой назвай адкрылася днямі ў галерэі Яблкоўскіх у самым цэнтры Варшавы. Візуальны праект складаецца са здымкаў дзяцей і падлеткаў, якія былі вымушаныя пакінуць свой дом і пераехаць у Польшчу. Паказ фота адбываецца ў рамках адукацыйнага праекта «New Home Project». У ім фатаграфія і арт-тэрапія дапамагаюць дзецям і моладзі з Беларусі і Украіны прапрацаваць праз фота свой вопыт міграцыі і падзяліцца ім. Падрабязней пра выставу, яе аўтараў і незвычайную тэрапію, паразмаўлялі з заснавальніцай «New Home Project» Юліяй Шаблоўскай.
Галоўнае ў размове:
- Ідэя праекта з’явілася падчас стварэння матэрыялу пра дзяцей, якія былі вымушаныя разам з бацькамі тэрмінова з’ехаць з Беларусі. Гэтыя сем’і на той момант пражывалі ў шелтары «Мірны дом», які быў арганізаваны з дапамогай польскай фундацыі Humanosh.
- Дзеці змаглі пазаемаўдзейнічаць з аднаразовымі плёначнымі фотаапаратамі і прайсці такую па сутнасці арт-тэрапію. Стала зразумела неабходнасць працягу арт-терапіі, асабліва пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне.
- Каманда праекта «New Home Project» зусім невялікая, але ў ёй ёсць крызісная псіхалагіня. Яна кансультуе як не траўматычна арганізаваць працу з дзецьмі, праводзіць дыягностыку псіхалагічнага стану юных фатографаў, а таксама пры неабходнасці кантактуе з іх бацькамі.
- З дапамогай арт-тэрапіі, праз фота, удзельнікі праекта могуць лягчэй перажыць сваю траўму і хутчэй адаптавацца на новым месцы. Шмат дзяцей перажылі двайную эміграцыю: спачатку яны з сям’ёй былі вымушаны тэрмінова з’ехаць з Беларусі, а з пачаткам вайны ўжо мігравалі з Украіны ў Польшчу.
«Дзіцячая псіхіка выштурхоўвае крызісныя перажыванні, і ратуе жыццё ў гэты момант. Але калі ты не працуеш з псіхолагам у момант траўмы, то пасля гэта праяўляецца непрадказальна ў дарослым жыцці».
- У праекце ўдзельнічаюць дзеці вельмі розных узростаў, ад 5 да 23 год. У першую чаргу яны робяць селфі, здымаюць адзін аднаго. Гэта для іх спосаб заявіць што ён/яна існуе. У некаторым сэнсе гэта адзін з варыянтаў камунікацыі.
- Фотавыставу «Дом там, дзе я» можна паглядзець у галерэі Яблкоўскіх на вуліцы Хмельнай у Варшаве. Падрабязней пра выставу можна даведацца тут.
Посмотреть эту публикацию в Instagram
Comments are closed.