105 total views
Гадавіну вайны ва Украіне расійская апазіцыя сустрэла ў Варшаве з’ездам народных дэпутатаў. Гэтая была другая сустрэча адзіных легітымных, як яны самі сябе называюць, прадстаўнікоў расіян – сабраліся дэпутаты, якія калісьці былі абраны ў парламенты розных узроўняў.
З дэлегатам з’езда, былым кіраўніком аднаго з муніцыпалітэтаў Ленінградскай вобласці Дзмітрыем Ушацкім радыё Ўнэт пагаварыла пра перспектывы Расіі, будучыя стасункі з Украінай і ці можна паўплываць на сітуацыю ўнутры Расіі з-за мяжы.
Сцісла ў размове:
- Яшчэ не саспелі расіяне ўнутры краіны, у тым ліку і па ацэнцы вайны. Хтосьці закрыўся ў сваім свеце, хтосьці сеў, хтосьці з’ехаў. У тых, хто першапачаткова падтрымліваў гэтую ўладу, я не бачу ніякіх масавых змен у свядомасці. Напэўна, прапагандзе штосьці ўдаецца рабіць. І фінансавая падушка яшчэ ёсць: пакуль не скончыліся грошы на бюджэтнікаў, на армію, на «мянтоў», гэта будзе працягвацца
- Для мяне ілюзій не было з 2014 года, мы з’ехалі з Расіі ў тым ліку і з-за Крыма. Ужо тады было зразумела, што нічым добрым уся гэтая сітуацыя не скончыцца, але такога ходу падзей (вайны) дакладна не чакалі.
- Перспектывы Расіі: распад, рэканструкцыя, рацыяналізацыя – можна спрачацца пра тэрміналогію, але гэта дазволіць вылечыць Расію. Галоўнае, пазбавіцца ад імперскіх, шавіністычных замашак.
- Адносіны з Украінай: будзе складана. Нам трэба на каленях прасіць прабачэння. А Расія павінна выплочваць рэпарацыі і пажадана, каб кожны, хто падтрымлівае вайну, плаціў з уласнай кішэні. Акрамя таго, людзям трэба тлумачыць, што адбылася жудасная памылка.
Падрабязней слухайце ў плэеры ніжэй.
Comments are closed.