Loading

15 студзеня сайт Gulagu.net апублікаваў гісторыю, падобную да сюжэта галівудскага фільма. Расійскі найміт, які вырашыў уцякаць з вайны па ідэйных меркаваннях, як сказана ў артыкуле «пад брэх вартавых сабак і стрэлы ў спіну ад супрацоўнікаў памежнай службы ФСБ» уцёк з Расіі ў Нарвегію, дзе расказаў пра рэальную сітуацыю на фронце, злачынствах сярод расійскіх наймітаў, а таксама заклікаў расійскія ўлады правесці расследаванне ўнутры ПВК Вагнер. Насамрэч гісторыя можа быць не такой прыгожай, як пра гэта расказвае Мядзведзеў. Заснавальніца грамадскага аб’яднання «Русь сидящая» Вольга Раманава лічыць малаверагоднай калі не ўсё, то вельмі шмат у гісторыі збеглага найміта.

Вольга, а вы ведаеце Андрэя Мядзведзева, што за гісторыя з яго ўцёкамі ў Нарвегію?

Мы добра ведаем гэтага Андрэя Мядзведзева, ён наш былы падапечны. Гэта былы зняволены, выхаваны ў дзіцячым доме. Я не вельмі ўпэўнена, што ён наогул быў у «Вагнеры», ведаючы яго псіхатып, і ўжо сапраўды ён не мог быць ніякім камандзірам нічога. У яго няма ніякай ваеннай падрыхтоўкі, у яго няма вопыту працяглага знаходжання ў «Вагнеры» і ён ніках не мог быць камандзірам падраздзялення. Пачнем з гэтага. І ці быў ён у Вагнеры, я ў гэтым таксама не вельмі ўпэўнена.

Андрэй Мядзведзеў надзвычай інфантыльны чалавек, што бывае з сіротамі, якія выраслі ў дзіцячым доме. У яго ёсць праблемы з сувяззю паміж уласнымі ўчынкамі і іх наступствамі. Таму паглядзім, што там будзе.

Ён уцёк з ПВК Вагнер, ну добра. Але яго аповед пра ўцёкі праз мяжу са свісцячымі кулямі па тонкім лёдзе, мне здаецца, рэальным мастацкім перабольшаннем.

Тое, што ён у Нарвегіі звярнуўся па прытулак, гэта нармальна. Мне здаецца гэта і была першапачатковая мэта яго ўсіх прыгод.

Цяпер зʼявілася інфармацыя, што ПВК Вагнер пачынае вярбоўку жанчын-вязняў. У вас ужо былі звароты ў сувязі з такімі выпадкамі?

У нас з самага пачатку вярбоўкі ў ПВК Вагнер зняволеных у «Русь сидящая» сталі паступаць лісты ад зняволеных жанчын. Яны таксама ўсе выказвалі жаданне ісці ваяваць, нажаль. Тым не менш да сярэдзіны восені пра гэта размовы не было. Потым Пргожын расказаў, што размаўляў на гэты конт з дэпутатамі і хутчэй за ўсё пачнецца і вярбоўка жанчын-вязняў. Толькі я не зразумела аднаго, навошта дзеля гэтага трэба было размаўляць з дэпутатамі. Яму зусім не перашкаджала вербаваць зняволеных мужчын без такіх размоў.

У пачатку студзеня нам паведамілі з Краснадарскага краю, з некалькіх гаспадарак, дзе працавалі жанчыны зняволеныя, што каля ста жанчын іх працаўніц, былі адпраўленыя ў ПВК Вагнер. Уласна кажучы, па станіцах ходзяць чуткі, што іх адправілі, іх калегі гавораць, што іх адправілі. Вядома, ніякіх афіцыйных адказаў ад ФСВП мы не атрымаем, як да гэтага часу не атрымалі ніякіх адказаў пра мужчын зняволеных. І ўсе да гэтага часу адмаўляюць, што яны там ёсць, што яны ваююць ва Украіне. Таму будзем чакаць паведамленням ад самога Прыгожына з перадавой.

Дарадца офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк ацаніў страты на фронце сярод вагнераўцаў у 77%. Вы згодны з такімі ацэнкамі?

У Міхаіла Падаляка вельмі дакладныя лічбы, дакладныя проста да чалавека. Але ўсё ж падкрэслю, што там была коска: былі забітыя, ці параненыя, ці прапалі без вестак, ці здаліся ў палон. І 77% зараз ужо з 40 тысяч. На жаль – гэта жаданне саміх гэтых людзей. На жаль. Хто не хоча ісці на вайну, аказвае супраціўленне, адмаўляецца і часта паспяхова. Гэта ўсё ж прапаганда і агульнае такое імкненне да ілжыва зразумелай свабоды. На жаль гэта добраахвотнікі ўсе. 40 тысяч чалавек немагчыма гвалтоўна паставіць пад штыкі. Якая розніца, памілаваны яны ці не, зараз ужо закон не грае ніякай ролі. На падставе чаго яны ездзілі ваяваць ва Украіну, калі афіцыйна яны былі ў зняволенні? Тут ужо настолькі права растаптана, што ўжо абсалютна ўсё роўна. Указу звычайнага пра гэта няма, можа быў нейкі сакрэтны ўказ, але сакрэтны ўказ гэта не ўказ, напрыклад, для ўчастковых міліцыянтаў.

І не вельмі вязні прыбылі на радзіму. Там зараз 106 чалавек адпушчана, яны прыбылі на 45 дзён, падпісаўшы новы кантракт, таму гэта перапынак паміж двума кантрактамі. Хто не падпісаў, той дадому не адпраўляецца. Сваякі павінны выходзіць на іх, тлумачыць, але сваякі таксама, як і больш за 70% расіян настроены ў дачыненні да вайны вядома як.

Поўную размову з Вольгай Раманавай слухайце ў плэеры ніжэй.

Comments are closed.