Loading

У Польшчы працягваецца набор на Стыпендыяльную праграму Кастуся Каліноўскага. Прыём дакументаў распачаўся ў сакавіку і завяршыцца 15 мая. 

Традыцыйна ў набора 2 праграмы − для першай ступені вышэйшай адукацыі і навуковыя стажыроўкі. Маладыя людзі змогуць бясплатна навучацца ў розных ВНУ па ўсёй Польшчы. У залежнасці ад віду праграмы − бакалаўрыят, магістратура або стажыроўка − стыпендыя «каліноўцаў» будзе ад 1250 да 2400 злотых. 

Крыніца: facebook.com

На што варта звярнуць увагу сёлетнім кандыдатам і як лепш падрыхтавацца да паступлення, нам распавяла кансультантка па праграме Ганна Канеўская. Сабралі галоўнае. 

  • З гэтага года падчас падачы дакументаў абавязкова трэба запоўніць гугл-форму. У ёй збольшага паўтараюцца ўсе пытанні з анкеты. Але без гугл-формы ваш пакет дакументаў не прымуць. 
  • На праграму мы дасылаем ПОЎНЫ пакет дакументаў. Не можа быць анкета без заявы і заява без анкеты. Калі хтосьці яшчэ вучыцца ў 11 класе, то трэба напісаць гэта ў анкеце і пазначыць, калі з’явіцца атэстат. 
  • Апастыль: з гэтай праблемай нам жыць. Сітуацыя вельмі складаная і да лепшага не мяняецца. Польскія ВНУ па-ранейшаму патрабуюць апастылі. 
  • Спецыяльнасць можна абраць абсалютна любую. Але тым, хто будзе паступаць у медыцынскія або творчыя ВНУ, трэба падтрыхтавацца да пэўных цяжкасцей. 
  • У анкеце ёсць пункт, дзе мы павінны распавесці аб сваёй актыўнасці. Беларусы не ўмеюць сябе хваліць, але гэта той самы выпадак, калі варта навучыцца. Ёсць сертыфікат валодання кітайскай мовай? Пішыце! Перамагалі на конкурсах? Пазначайце! 
  • Карта паляка не з’яўляецца перашкодай для ўдзелу ў стыпендыяльнай праграме. «Калі цябе рэпрэсуюць, ніхто не пытае, польскага ты паходжання ці не», − кажа Ганна. 
  • На сумоўі ніколі не хлусім! Распавядаем усё так, як ёсць. І памятаем, што мы павінны паказаць сябе з найлепшага боку. Сумоўе − гэта нашыя зорныя 15 хвілін. 

Падрабязнаую інфармацыю аб праграме чытайце тут.

Поўную версію размовы з Ганнай Канеўскай слухайце ў плэеры ніжэй. 

Comments are closed.