Loading

Лявон Халатран запусціў праект разам з заснавальнікамі мінскага BackDoor. У меню ёсць легендарныя бургеры з Кастрычніцкай. Наведвальнікі мінскіх фестываляў памятаюць іх па яркім жоўтым фудтраку Minsk StreetFood Family. Плануецца, што ўстанова будзе больш, чым проста бургерная. Хутчэй, тусовачная прастора, дзе можна пасядзець, паразмаўляць з сябрамі і паглядзець спартыўныя трансляцыі. Па ўсім, канцэпцыя не будзе моцна адрознівацца ад устаноў вуліцы Кастрычніцкая.

На адкрыццё BackDoor Bar па адрасе Хмельная, 7/9 прыйшлі сотні людзей. Відавочна, беларусы Варшавы засумавалі па мінскіх установах і мінскім сэрвісе.

Аўтар фота – Аляксандр Валодзін.

Comments are closed.