Loading

Увечары 8 кастрычніка МЗС Беларусі выклікала пасла Украіны ў Мінску Ігара Кізіма і ўручыла ноту, у якой беларускі бок сцвярджае, што Украіна плануе ўдар па тэрыторыі Беларусі, паведамляе прэс-служба ўкраінскага знешнепалітычнага ведамства. 

«Гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці. Мы катэгарычна абвяргаем чарговыя інсінуацыі беларускага рэжыму. Не выключаем, што ўручэнне дыпламатычнай ноты можа з’яўляцца часткай плана Расійскай Федэрацыі па здзяйсненні правакацыі і далейшым абвінавачванні Украіны», – заявілі ў МЗС Украіны і заклікалі беларускі народ не паддавацца на правакацыі.

У Кіеве падкрэслілі, што Украіна ніколі не замахвалася на чужыя тэрыторыі і дакладна прытрымліваецца асноўных норм і прынцыпаў міжнароднага права і Статута ААН.

«Улады ў Беларусі павінны перастаць выконваць жаданні Крамля і неадкладна спыніць аказваць падтрымку Расіі ў ажыццяўленні яе агрэсіі супраць Украіны», – рэзюмавалі ўкраінскія дыпламаты.

Comments are closed.