Loading

Літоўскае Міністэрства замежных спраў накіравала афіцыйную ноту ў МЗС Беларусі.

У ёй літоўскае дыпламатычнае ведамства акцэнтуе ўвагу на тым, што прававыя акты, якія прынялі ўлады Беларусі, парушаюць агульнапрызнаныя прынцыпы міжнароднага права і двухбаковыя дамовы паміж Літвой і Беларуссю. У прыватнасці дамову аб прававой дапамозе і прававых дачыненнях у цывільных, сямейных і крымінальных справах, а таксама міжурадавую літоўска-беларускую дамову аб абароне інвестыцыяў.

Літоўскае МЗС паведамляе таксама, што ў такіх варунках літоўскі бок атрымлівае права лічыць парушэнні, пра якія ідзецца ў ноце, падставай для скасавання ці спынення дзеяння дамовы ці яго часткі, паведамляе delfi.lt.  

Comments are closed.